УДАКА́НСКАЕ РАДО́ВІШЧА медных руд.
У Чыцінскай вобл. Расіі, у цэнтр. частцы хр. Удакан. Адкрыта ў 1949. Руданосныя медзістыя пясчанікі кварц-палевашпатавага саставу. Руды монаметальныя: барніт-хальказінавыя, халькапірытавыя і малахіт-брашантытавыя. Гал. рудныя мінералы — хальказін і барніт; другарадныя — халькапірыт, пірыт і гематыт. Медзі ў рудзе 0,2—4% і больш. Радовішча разведана да глыб. 1200 м, вылучана 9 рудных пакладаў і больш за 50 рудных цел пластава-лінзападобнай формы. Зона акіслення магутнасцю 5—350 м. Здабыча адкрытым спосабам.
т. 16, с. 162
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)